Чарнобыльскі шлях–2015 (анлайн)

Зараз у Мінску адбываецца "Чарнобыльскі шлях", збор удзельнікаў быў традыцыйна прызначаны на 14.00 – 14.30 каля кінатэатра Кастрычнік (ст. метро Акадэмія навук).



szlach2014_17_150426_76x2i.jpg

Арганізатарамі акцыі, якая адбываецца пад лозунгам "Не — расійскай ядзернай пагрозе", выступілі рух «За свабоду», Партыя БНФ, аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», рух салідарнасці «Разам» і Беларуская партыя «Зялёныя».

На 14.20 сабралася каля 300 чалавек, але людзі ўвесь час падыходзяць. Бачны бел-чырвона-белыя сцягі, сімволіка "Маладой Беларусі", "Маладога Фронту", "Еўрабеларусі". 

szlach2014_21_150426_f52n7.jpg

http://spring96.org/be/news/76928
"Малады Фронт" разгарнуў расцяжку з назвамі апазіцыйных партый і надпісам: "Ваша гульня скончылася". Відаць, так моладзь адрэагавала на немагчымасць вызначыцца з адзіным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах.

14.23. Пачалося пастраенне калоны з іконай Божай Маці і Чарнобыльскім звонам.

61868bfa_57d2_47c2_9726_33497e23db7c_w491_r1_s.jpg

14.31. Распачалося шэсце. Арганізатары "Чарнобыльскі шляху" абяцалі перад пачаткам шэсця прыняць рэзалюцыю. Аднак зрабіць гэта ў іх не атрымалася па тэхнічных прычынах — не знайшлося мегафона. Магчыма, гэта будзе зроблена пазней, аднак варта нагадаць, што ад правядзення мітынгу напрыканцы шэсця апазіцыя адмовілася.

14.46. Калона дэманстантаў рушыць па вуліцы Сурганава. Паводле падлікаў праваахоўнікаў, якія журналісты пачулі з міліцэйскіх рацый, у шэсці ўдзельнічае 330 чалавек.

czszag.jpg

Калону суправаджае АМАП, але пакуль ніякіх інцыдэнтаў не адбылося. Міліцыянтаў і ДАІ, сапраўды, вельмі шмат. Віталь Рымашэўскі, арганізатар мерапрыемства, адзначыў, пакуль затрыманняў няма. Ён перакананы, што столькі праваахоўнікаў не патрэбна, бо калі не здараецца правакацый, дык дэманстранты паводзіць сябе мірна. 

Калона ўжо традыцыйна ідзе па ходніках і пераходзіць дарогу выключна на зялёнае святло. Праваабаронцы кажуць пра паўтысячы ўдзельнікаў.

15.02. Дэманстранты паспяхова перайшлі вуліцу Сурганава каля ўніверсама "Рыга" і рухаюцца да Чарнобыльскай капліцы на вул. Карастаянавай. Чуваць воклічы:"Жыве Беларусь", "Слава Украіне! Героям слава".

Міліцыянты прызнаюць, што па шляху калоны колькасць ўдзельнікаў павялічваецца. З перамоваў праваахоўнікаў па рацыі было чутно, што яны ацэньваюць колькасць удзельнікаў у 400 чалавек.

15.40. Калона дэманстрантаў падыходзіць да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай. Тут адбудзецца ўскладанне кветак і паставяць знічкі. Мітынгу не будзе.

Калона сабралася каля Чарнобыльскай капліцы і памятнага каменя. Лідар БНФ Аляксей Янукевіч прапанаваў прысутным прыняць рэзалюцыю, тэкст якой раздалі на пачатку акцыі і нагадаў асноўныя яе палажэнні:

1. Спыніць будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы, якую Расія збіраецца будаваць па невыпрабаванай тэхналогіі.

2. Вывесці з тэрыторыі Беларусі самалёты, здольныя несці тактычнае ядзернае ўзбраенне.

3. Раскрыць інфармацыю пра наступствы Чарнобылю.

Аляксей Януковіч прапанаваў прагаласаваць за гэту рэзалюцыю, і бальшыня дэманстрантаў яе ўхваліла.

15.4.Мітынгоўцы зротваюць сцягі і паступова разыходзяцца. Чарнобыльскі шлях прайшоў у гэтым годзе спакойна і мірна, пакуль не паведамлялася, што нехта затрыманы.

Жывы эфір Радыё Свабода