Першы чалавек планеты
Адной з інтрыг кожнага года з’яўляецца апошні снежаньскі выпуск часопісу “Time, на вокладцы якой змяшчаецца выява персоны года.
Адной з інтрыг кожнага года з’яўляецца апошні снежаньскі выпуск часопісу “Time, на вокладцы якой змяшчаецца выява персоны года.
Як вядома, персонай 2011 года абраны “чалавек пратэстуючы — калектыўны зборны вобраз удзельніка адной са шматлікіх маніфестацый. Выбар цалкам слушны. 2011 год запомніўся
перш за ўсё як год вулічных рэвалюцый і пратэстаў, якія змянілі палітычную мапу свету. Язмінавая рэвалюцыя ў Тунісе, пратэсты нязгодных у Іспаніі, мітынгі ў Ізраілі, рэвалюцыя ў Лівіі, маўклівая
рэвалюцыя ў Беларусі, акцыя “Occupy… у ЗША, т. зв. “белая рэвалюцыя ў Расіі пасля думскіх выбараў, хваляванні ў Казахстане…
Увогуле, традыцыя вызначаць чалавека года ўзнікла ў 1927 годзе. Спачатку рэдакцыя “Time ніякіх глабальных планаў не будавала. Проста хацела ўзгадаць пра славутага
авіятара Чарльза Ліндэнберга, які загінуў падчас трансатлантычнага пералёту ў тым самым годзе. Шукалі нагоду — і знайшлі. Вырашылі, што яго выяву на вокладцы можна падаць пад назвай
“Чалавек года.
Ідэя спадабалася чытачам. Напачатку 1930-х гадоў з’яўленне партрэта на першай старонцы “Time становіцца важнай падзеяй. У прынцыпе, 1930–1940-я гады былі зоркавым
часам для выдання. Трэба згадаць, што часопіс, які быў заснаваны ў 1923-м, і так быў першым штотыднёвікам у краіне. Не проста першым, а піянерам жанру. Практычна ўсё штотыднёвікі, які
з’явіліся пазней, эксплуатавалі ідэі Брытана Хадэна і Генры Люс — заснавальнікаў “Time. Ідэя простая — распавядаць пра сур’ёзныя падзеі простай
мовай.
Таму не дзіўны і поспех рубрыкі “Чалавек года. Так, дарэчы, яна называлася да 1999 года, калі яе перайменавалі ў “Персону года. Папросту “Чалавек
года гучаў неяк не адпаведна эпохсе гендэрнай роўнасці. Па-англійску “Man of the year можна перакласці як “Чалавек года або “Мужчына
года.
Хаця і раней, да 1999 года, на вокладцы “Time з’яўляліся кабеты. Першай стала Уоліс Сімпсан, жонка былога караля Эдуарда VIII. Менавіта жаданне караля ажаніцца з двойчы
разведзенай Уоліс Сімпсан стала прычынай яго адрачэння ад кароны ў снежні 1936 года.
У наступным годзе разам са сваім мужам Чан Кай Шы стала пераможцай кітайка Сун Мейлін. У той час у 1936–1938 гадах яна была міністрам авіяцыі гамінданаўскага ўраду і ў той жа год вызваліла
свайго мужа, якога ўзялі ў палон кітайскія генералы.
Наступнага разу кабетам давялося чакаць 15 год. У 1952-м персонай года была абраная Елізавета Другая, якая тады каранавалася. У 1975-м персонай года сталі аж 12 амерыканскіх жанчын. Большасць з іх
імён наўрад нам нешта скажуць. Хіба што Беці Форд — жонка тагачаснага прэзідэнта ЗША Джэральда Форда.
Кабеты яшчэ два разы з’яўляліся на вокладцы “Time, аднак таксама ў кампаніі. У 2002-м галоўны прыз дастаўся тром кабетам, якія раскрылі шэраг злачынстваў у тым ліку
махінацыі ў карпарацыі Enron. У 2005-м лаўрэатам стала жонка Біла Гейтса Мелінда. Яе ўзнагародзілі за філантропію.
Перакос пры выбары назіраецца не толькі ў гендэрным пытанні. Абсалютная большасць герояў года — амерыканцы. Прычым далёка не самыя вядомыя. Сярэднестатыстычнаму еўрапейцу мала што скажа
прозвішча Уільяма Уэстморленда (англ. William Childs Westmoreland), які красаваўся на вокладцы “Time у 1965 годзе . Хіба толькі гісторыкі згадаюць, што Уэстморленд быў камандуючы
войскамі ЗША ў В’етнаме. Можа, трошкі больш скажа прозвішча Джэймса Бірнса.
У 1946 годзе адзначылі тагачаснага дзяржаўнага сакратара Штатаў. Лічыцца, што гэта ён прымусіў Трумена кінуць атамныя фугасы на Японію.
Не дзіўна, што ў спісе персонаў года сярод палітыкаў дамініруюць амерыканскія прэзідэнты. Больш за ўсіх намінантам быў Франклін Рузвельт — у 1932, 1934 і 1941 гадах. Два разы на вокладцы
фігуравалі Рональд Рэйган, Дуайт Эйзенхаўэр, Лінда Джонсан, Рычард Ніксан і Джордж Буш-малодшы. Сярод іншаземцаў двойчы атрымліваў першы прыз толькі Уінстан Чэрчыль, Сталін і Міхаіл Гарбачоў. Сярод
іншых палітыкаў СНД і СССР пераможцамі былі Мікіта Хрушчоў, Юрый Андропаў і Уладзімір Пуцін.
Самі рэдактары “Time не згодныя з тым, што яны занадта сімпатызуюць амерыканцам. Як прыклад узгадваюць выпуск 1979 года. Тады форзац часопісу ўпрыгожваў аятала Хамейні —
лідар ісламскай рэвалюцыі і перакананы праціўнік амерыканскай гегемоніі ў свеце.
Аднак крытыкі лічаць, што гэта лухта. Пры гэтым згадваецца выбар 2001 года. Тады ўвесь свет жыў падзеямі 11-га верасня і, натуральна, выбар мусіў быць канцэптуальна звязаны з атакай на вежы-блізняты.
У рэдакцыі “Time абралі чалавекам года Рудольфа Джуліяні, мэра Нью-Ёрка, які сапраўды шмат папрацаваў над ліквідацыяй наступстваў трагедыі. Аднак, кажучы шчыра, Джуліяні моцна
прайграе маньяку Асаме бен Ладэну, імя якога было на вуснах усіх людзей.
Таксама шмат каму не спадабаўся прынцып адбору персоны ХХ стагоддзя, які рэдакцыя праводзіла ў 1999 годзе. У конкурсе перамог Альберт Энштэйн. Срэбра дасталася Махатму Гандзі, а бронза —
Франкліну Рузвельту. Праблема заключалася ў тым, што да конкурснай праграмы не быў дапушчаны Адольф Гітлер, чый уплыў, хаця і вельмі адмоўны, на ход гісторыі мінулага стагоддзя відавочны. Выдаўцы
апраўдваліся тым, што яны хацелі абраць асобу, якая найбольш паўплывала на будучыню чалавецтва. Між іншым, дарэчы, Гітлер па версіі “Time быў персонай года ў 1938 годзе.
Не менш дасталася рэдакцыі “Time за выбар 2006 года. Асобай года быў абраны “ты. Пад “ты разумеўся звычайны карыстальнік сацыяльных сетаў,
які, на думку рэдакцыі, дазваляе кантраляваць усё. Вокладка, дарэчы, была зроблена на люстэркавай паперы, каб чытач мог пабачыць сябе. У 2006 годзе такую ідэю не зразумелі, палічылі, што рознага
кшталту Facebook і vkontakte — гэта забава тынейджараў. Аднак з улікам рэвалюцый мінулага года, выкліканых праз інтэрнэт, тая крытыка здаецца памылковай.
Калі ўжо гаворка пра калектыўных “персонаў года, то варта згадаць іншых пераможцаў. Гэта амерыканскі салдат — удзельнік вайны ў Карэі (1950), удзельнік венгерскага
паўстання 1956 года і персанальны кампутар — 2006-м. У 1998 першае месца дасталося планеце Зямля. Такім чынам выданне жадала прыцягнуць увагу да праблемы глабальнага пацяплення.
Як было сказана вышэй, у гэтым годзе лаўрэатам зноў стаў ананім — чалавек пратэстуючы. Аднак на гэта раз выбар не выклікаў вялікіх заўваг. Больш таго, як смяецца прэса з палітычнай
напружанасці ў Расіі і новай фазы глабальнага эканамічнага крызісу ў наступным годзе, “чалавек пратэстуючы можа зрабіць дубль — другі запар стаць персонай года. Пачакаем
да канца 2012-га.