Першабытны чалавек апынуўся маладзейшым, чым меркавалі
Першабытны чалавек, які, як лічылі навукоўцы, жыў на Зямлі тры мільёны гадоў таму, на самай справе жыў нашмат пазней, сведчаць новыя дадзеныя.

Навукоўцы з паўднёваафрыканскага універсітэта Віц вывучылі 15 шкілетаў віду Homo naledi, знойдзеных у падземнай пячорнай сістэме ў Паўднёвай Афрыцы камандай пад кіраўніцтвам Лі Бергера.
Homo naledi — гэта выкапнёвы від людзей трыбы гамінінаў. Упершыню іх астанкі былі знойдзеныя ў 2013 годзе. На мове сесота naledi азначае «зорка». Іх адносяць да першых прадстаўнікоў роду людзей.
Нягледзячы на тое, што іх анатомія шмат у чым нагадвае сучасных людзей, асобныя прыкметы Homo naledi адпавядаюць людзям, якія жылі ў значна больш старажытныя эпохі — як мяркуюць, два мільёны гадоў назад або больш.
Раней лічылася, што Homo naledi насялялі гэтую частку планеты 3 мільёны гадоў таму, але новыя даследаванні парэшткаў дазволілі навукоўцам выказаць здагадку, што ім хутэчй за ўсё ад 200 да 300 тысяч гадоў.
«Яны выглядаюць як першабытныя людзі — Homo. Падобныя на ранніх Homo erectus або Homo habilis», — распавёў прафесар Джон Хокс з універсітэта Вісконсіна.

Запясці Homo Naledi неадрозныя ад нашых, аднак іх пальцы больш доўгія і выгнутыя
Новыя дадзеныя пра ўзрост костак ставяць Homo naledi ў адзін шэраг з Homo sapiens.
«Яны па ўзросце блізкія еўрапейскім неандэртальцам, дзянісаўцам Азіі, яны — частка чалавечай разнастайнасці, тыя, ад каго пайшлі мы», — патлумачыў Хокс.
Даследчыкі ўжо спрабавалі атрымаць малекулы ДНК з парэшткаў, каб атрымаць больш звестак пра месца Homo naledi на эвалюцыйным дрэве чалавецтва. Пакуль іх спробы не ўвянчаліся поспехам.
Паводле BBC