Польшча. 35-я ўгодкі страйку ў Шчэціне

Роўна 35 гадоў таму да пратэстуючых у Гданьску далучыліся работнікі ў Шчэціне.

А 6-й раніцы спыніў працу суднабудаўнічы завод імя Адольфа Варскага, да якога за час страйку далучыліся амаль 400 заводаў у рэгіёне.

Больш за 3 тысячы рабочых сабраліся каля Шчэцінскай суднаверфі, — успамінае Станіслаў Вандалоўскі, тагачасны сябра страйкавага камітэту.

"Трамваі не хадзілі, і я ўзяў таксі. Я хацеў заплаціць, аднак таксіст, ведаючы, што еду на страйк, сказаў: "Ад такіх людзей грошай не бяру".

Гісторык Себастыян Лігарскі падкрэслівае, што страйк у жніўні 1980 года быў парывам, які не закончыўся крывавай сутычкай з уладай: "Галоўнае было, каб рабочыя не выйшлі з верфі і не зрабілі памылкі са снежня 1970 году, і каб не дапусцілі правакацыі".

Пасля перамоваў страйкавага камітэту з Урадавай камісіяй, 30 жніўня было падпісанае пагадненне ў Шчэціне. На наступны дзень такі ж дакумент страйкоўцы падпісалі ў Гданьску.

З таго часу пачаўся „карнавал „Салідарнасці” — гэта значыць перыяд адноснай свабоды ў камуністычнай Польшчы. Паўстаў грамадскі і рабочы рух, які пераўтварыўся ў 10-мільённы прафсаюз „Салідарнасьць”.

Усё закончылася абвяшчэннем ваеннага становішча 13 снежня 1981 года.

www.radyjo.net