Палякі знайшлі бронецягнік з золатам нацыстаў

Двое жыхароў Польшчы заявілі, што знайшлі схаваны ў 1945 годзе пад Уроцлавам (былы Брэслаў) бронецягнік з залатымі зліткамі, каштоўнасцямі і зброяй нацыстаў. Гэтую сенсацыйную навіну пацвердзілі ўлады горада Валбжых.



zoloto1.jpg

Найперш мужчыны звярнуліся ў юрыдычную фірму. Яны хочуць атрымаць 10% ад знойдзенага вялізнага скарбу, інфармуе ВВС.

Справай займаюцца адвакаты, вайскоўцы і паліцэйскія. Паведамляецца, што легенды пра цягнік з золатам даўно былі вядомыя скарбашукальнікам. Нібыта, вясной 1945-га, перад прыходам савецкай арміі, нацысты схавалі бронецягнік з золатам у адным з тунэляў каля замка Ксенж.

У ім можа быць да 300 тон золата.