Польшча. У Янаве-Падляскім прадалі коней на амаль 4 мільёны еўра

На Кірмашы арабскіх коней, які прайшоў у Янаве-Падляскім, за польскіх коней пакупнікі заплацілі 4  мільёны еўра



07db67fc687.jpg

На Кірмашы арабскіх коней, які прайшоў у Янаве-Падляскім, пакупнікі з Катару, Саўдаўскай Арабіі і ААЭ заплацілі 4 млн еўра за польскіх коней.

У Янаве-Падляскім прайшлі Дні арабскіх коней. Акрамя выставы традыцыйна адбыўся таксама аўкцыён. За 24 коней пакупнікі заплацілі 3 млн 995 тыс. еўра. Больш за ўсё польскіх арабскіх коней з'едзе ў Катар, Саўдаўскую Аравію і Аб'яднаныя арабскія эміраты. 

Самую высокую цану за 10-гадовую сівую кабылу Пепіту заплаціў пакупнік са Швейцарыі. За яе на аўкцыёне прагучала рэкордная сума 1.400.000 еўра. 

Толькі 4 коні, прадстаўленыя на выставе ў Янаве-Падляскім, не знайшлі гаспадароў.

www.radyjo.net