Лешак Шарэпка сёння заканчае сваю місію ў Мінску

Польска-беларускія адносіны паляпшаюцца, але надалей застаецца шмат працы. Так адносіны паміж дзвюма краінамі ацэньвае амбасадар Польшчы ў Беларусі, які сёння заканчвае сваю місію ў Мінску.



74d09942f1e.jpg

Лешак Шарэпка ў інтэрвію грамадскаму Польскаму радыё звярнуў увагу на тое, што апошнімі гадамі ажывіўся дыялог паміж Варшавай і Мінскам. На жаль, не ўдалося ажыццявіць малога памежнага руху з Беларуссю. Праблемы назіраюцца таксама ў гістарычных пытаннях ды ў справе польскай меншасці.

Лешак Шарэпка адзначыў: "Частка актыўных палякаў не мае тут (рэд. у Беларусі), свайго легальнага прадстаўніцтва".

На пытанне пра параду для свайго наступніка Лешак Шарэпка заявіў, што новы амбасадар не павінен забываць, што Беларусь — гэта суседка Польшчы.

Лешак Шарэпка падкрэсліў: "Адносінам з суседзямі заўсёды павінен быць прадстаўлены спецыяльны статус".

Лешак Шарэпка прызнаў таксама, што ў Мінску прыдаўся б новы будынак для польскай амбасады, які быў бы „візітнай картачкай” сучаснай Польшчы ў гэтай краіне.

www.radyjo.net