Анамальна нізкі ўзровень вод Віслы ў Варшаве

У выніку небывалай спёкі анамальна ўпаў узровень Віслы ў сталіцы Польшчы — ён складае ўсяго 51 см.



ad14af4a_7cc1_4b9254a.jpg

У выніку небывалай спёкі анамальна ўпаў узровень вод Віслы ў сталіцы — усяго 51 см. Гэта амаль на сантыметр менш, чым падчас папярэдняй засухі тры гады таму. Эксперты прагназуюць, што цягам бліжэйшых двух-трох дзён вада можа апасці нават да 48 сантыметраў.

Мэр Варшавы Ганна Гранкевіч-Вальц запэўнівае гараджанаў, што вада ў кранах не скончыцца і нішто не пагражае яе якасці. Яна патлумачыла, што сталіца мае дзве крыніцы, з якіх бярэ ваду – гэта Вісла і Зэгжынскае вадасховішча. Ганна Гранкевіч-Вальц дадала, што нізкі ўзровень Віслы будзе выкарыстаны, каб прыбраць у рацэ.

На ачыстку дна Віслы накіраваныя 300 тысяч злотых з рэзерву.

Між тым абмялелая Вісла пачала раскрываць гістарычныя сюрпрызы. З ракі паказаліся, між іншым, абломкі карабля, старая водаправодная помпа і вагон. Былі знойдзеныя фрагменты старых бутэлек, якія, верагодна, былі вырабленыя яшчэ ў XVIII стагоддзі.

Пакаліся таксама рэшткі маста Панінскага з XVIII стагоддзя, знішчанага падчас паўстання Тадэвуша Касьцюшкі, каб затрымаць наступ расейцаў з усходу.

www.radyjo.net