Сям'я тэатралаў пра калег: Яны не змаглі ахвяраваць куском хлеба, які нам і так кідаюць як сабакам
Яшчэ нядаўна Дар’я і Андрэй Новікі працавалі ў дзяржаўных тэатрах і адначасова займаліся некалькімі незалежнымі тэатральнымі праектамі. 26 кастрычніка Андрэй далучыўся да ўсеагульнай забастоўкі і звольніўся з любімага РТБД, піша «Белсат». Дар’я, салістка хору Вялікага тэатру оперы і балета, цяпер знаходзіцца ў дэкрэце, але не ўпэўненая, што пасля яго заканчэння зможа працаваць побач з калегамі, якія пагражалі ёй высяленнем з кватэры. Андрэй пайшоў у таксі. У сям’і, у рэшце рэшт, з’явіліся думкі пра пераезд у іншую краіну.