«У шапіто ўдзельнічаць не будзем». У Данецкай вобласці настаўнікі адмовіліся выходзіць на працу па загадзе акупантаў
У адной са школ на акупаванай расійцамі тэрыторыі Данецкай вобласці настаўнікі адмовіліся працаваць на патрабаванне акупантаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай вайсковай дзяржаўнай адміністрацыі Павел Кірыленка.
«Мы ў гэтым шапіто ўдзельнічаць не будзем": такімі
словамі настаўнікі школы ў акупаваным населеным пункце Данбаса сустрэлі
патрабаванне акупацыйнай адміністрацыі выйсці на працу. Гэта сапраўды геройскі
ўчынак», — гаворыцца ў паведамленні Кірыленкі.
Паводле яго слоў, расійцы «фактычна ўзялі ў закладнікі
ўсіх жыхароў акупаваных тэрыторый і спрабуюць стварыць карцінку «мірнага
жыцця».
З пачатку вайны расійскія акупанты разбурылі 120
школ, 103 дзіцячыя садкі і 37 ВНУ.
Як паведамлялася раней, украінскае Міністэрства адукацыі і навукі вырашыла
перагледзець школьную праграму па замежнай літаратуры і скараціць у ёй
расійскіх пісьменнікаў. Па словах міністра адукацыі Сяргея Шкарлета, эксперты
вельмі глыбока перагледзяць творы, якія раней былі рэкамендаваныя ў рамках
курсу рускай літаратуры, і вельмі крытычна паставяцца да зместу курса.
Паводле unian.net.