«Вяртайцеся цэлымі, бо мне трэба замуж». Украінская тэлезорка звярнулася да вайскоўцаў
Тэлезорка Леся Нікіцюк, якая з пачатку поўнамаштабнага
ўварвання РФ ва Украіну пайшла валанцёрыць, дала інтэрв'ю журналісту Дзмітрыю
Гардону. У інтэрв'ю Леся звярнулася да ўкраінскіх вайскоўцаў, перадала ім
прывітанне і заклікала вяртацца жывымі.
Дзмітрый Гардон спытаў у зоркі «Новага канала», ці знайшла яна
сабе жаніха.
«Ой, Дзіма. У нас тут вялікая частка — гэта жанчыны і
дзеці. Усе мужчыны застаюцца абараняць нашу краіну. Я ўсім нашым вайскоўцам
запісваю відэа і кажу: вяртайцеся цэлымі, таму што мне трэба замуж, мне ж
трэба, каб выбар быў», — пракаментавала Нікіцюк.
«І наогул, усім дзецям, усім Узброеным сілам Украіны,
вялікае прывітанне. Дзякуючы вам, пацаны, мы дасталі пласціны са станікаў і кеўларавыя трусы змянілі на карункавыя», — распавяла Леся
Нікіцюк з усмешкай.
Паводле unian.net.