Ва Украіне абвясцілі пачатак новай фазы вайны — наступ РФ на Данбасе. Эксперты ў гэтым сумняваюцца

Ноччу расійскія войскі актывізавалі наступальныя дзеянні на Паўднёвым Усходзе Украіны. Аб гэтым заявіў украінскі бок. Тое ж у вечаровым звароце пацвердзіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

1648559367_7114.jpg

Сапраўды, у рэгіёне былі зафіксаваныя шматлікія абстрэлы населеных пунктаў па ўсёй лініі фронту. Пра маштабы разбурэнняў і колькасць ахвяр пакуль дакладных звестак няма.

Разам з тым апытаныя The New York Times аналітыкі сумняваюцца, што буйнамаштабнае наступленне расійскіх сіл у раёне Данбаса ўжо пачалося.

Як піша выданне са спасылкай на заявы амерыканскіх чыноўнікаў, Расія па-ранейшаму працягвае перакідваць на ўсход Украіны ўзбраенне і падцягвае рэзервы.

«Мы па-ранейшаму лічым што тое, што мы назіраем, з'яўляецца часткай аперацыі па фарміраванні, што рускія працягваюць ствараць умовы для таго, што, на іх думку, стане канчатковым поспехам на зямлі. Уводзячы больш сіл, дадаючы больш сродкаў забеспячэння, дадаючы больш магчымасцяў кіравання і кантролю для яшчэ маючых адбыцца аперацый», — сказаў прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі.

Аналітыкі кажуць, што частка абстрэлаў, верагодна, таксама была накіравана на тое, каб зкаваць украінскія войскі ў такіх гарадах, як Харкаў, каб яны не падтрымалі войскі на Данбасе, якія, як чакаецца, возьмуць на сябе асноўны цяжар расійскага наступу.

Нагадаем, другая фаза вайны чакаецца ўжо колькі дзён. Паводле ацэнак экспертаў, расійская армія засяродзіць сваю актыўнасць менавіта на Паўднёвым Усходзе Украіны, бо кіраўніцтва РФ зразумела, што захапіць усю Украіну не атрымаецца.

Паводле unian.net.