Кранальная гісторыя. Сям'я хавала ад 93-гадовай кіяўлянкі, што РФ развязала вайну. Бабуля пакрыўдзілася
93-гадовая кіяўлянка Алена Ільінічна Лугавая больш за месяц не здагадвалася, што ва Украіне пачалася поўнамаштабная вайна, а яе родны горад Кіеў абстрэльваюць ракетамі. Родныя хавалі ад яе, баючыся, што з-за ўзросту і хісткага здароўя жанчына можа не вытрымаць гэта. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ТСН, піша unian.net.
Алена Ільінічна нарадзілася ў 1928 годзе і добра памятае і
рэпрэсіі 1937 года, і Другую сусветную вайну, і трагедыю і Бабіным Яры.
Жанчына — кандыдат гістарычных навук, якая за свае
праўкраінскія навуковыя працы падчас СССР падвяргалася ганенням. Усе жахі, якія
давялося перажыць у дзяцінстве, яна пераказвала родным.
Нявестка — адзіная сваячка Алены Ільінічны — баялася, што
навіна аб яшчэ адной вайнt яе свякроў не вытрымае, таму вырашыла гэта схаваць.
«Калі пачалася вайна, яна была дрэнная. Цяпер яна
рухаецца з палачкай, тады наогул не рухалася. Мы вырашылі, накладваць на гэта
яшчэ і перажыванні, гэта будзе празмерна», — запэўнівае нявестка Надзея.
Таму ў доме раптам «выйшла з ладу» тэхніка, а ўсім
знаёмым забаранілі хоць бы словам згадваць пра вайну.
Трымаць усё ў таямніцы ўдавалася 33 дні, пакуль хтосьці не прагаварыўся ў тэлефоннай размове.
«Яна не выдала б гэтую сяброўку і пад катаваннямі. Яна сказала нам з сядзелкай, што мы здзейснілі злачынства, што яе адлучылі ад інфармацыі. Што гэта грэх», — кажа нявестка.
Цяпер жанчына слухае навіны па некалькі гадзін у дзень і
спявае —— такім чынам змагаецца з перажываннямі і бессанню.
Кіяўлянка прызнаецца: адзінае, аб чым шкадуе, што не можа
абараняць краіну.
«З вялікім жаданнем, калі б я не была такая старая, я і
сляпая, і глухая. Я ледзь рухаюся, але хачу, каб Украіна стала незалежнай
дзяржавай», — кажа жанчына.