Ваеначальніка «ДНР», які анансаваў прымяненне РФ хімічнай зброі ў Марыупалі, затрымала ФСБ

У акупаваным Данецку супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі Расіі затрымалі неафіцыйнага прадстаўніка Міністэрства абароны так званай «ДНР» Эдуарда Басурына. Пра гэта заявіла Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны, паведамляе Еспресо.

wr_960_16.webp

Устаноўлена, што пасля зносін з супрацоўнікамі ФСБ у невядомым кірунку вывезены Эдуард Басурын, намеснік камандуючага корпуса Мінабароны «ДНР», — адзначае ўкраінская ваенная выведка.

Затрыманне звязваюць з «неасцярожнай заявай, якая раскрыла планы РФ прымяніць хімічную зброю супраць украінскіх абаронцаў Марыупаля».

Нагадаем, расійскія СМІ распаўсюдзілі заяву Басурына, што штурмаваць падземныя ўмацаванні «Азоўсталі» ў Марыупалі няма сэнсу. Маўляў, мэтазгодна перакрыць усе выхады і скарыстацца хімічнай зброяй.

Пазней у абложаным Марыупалі сапраўды было зафіксавана падзенне снарада з невядомым хімічным рэчывам, ад якога пацярпелі некалькі ўкраінскіх абаронцаў горада.