Пахавалі ў Пецярбургу. Ва Украіне загінуў яшчэ адзін расійскі генерал
У Санкт-Пецярбургу пахавалі намесніка камандуючага 8-й арміяй генерал-маёра Уладзіміра Фралова. Пра гэта паведамляе прэс-служба гарадской адміністрацыі.
У адміністрацыі горада паведамілі, што Уладзімір Фралоў
загінуў ва Украіне. Вядома, што ён быў з дынастыі вайскоўцаў. Яго пахавалі на
Серафімаўскіх могілках.
Гэта ўжо сёмы генерал арміі РФ, пра гібель якіх паведамлялася падчас вайны ва Украіне.