Страйк у Галівудзе. Дасье ў карыкатурах

Прафсаюз амерыканскіх акцёраў 14 ліпеня 2023 года падтрымаў забастоўку Гільдыі пісьменнікаў Амерыкі, што практычна паралізавала працу Галівуда. Падзеі на «Фабрыцы мрояў» актыўна каментуюць карыкатурысты.

2_700.jpg

Першымі за свае правы пачалі змагацца сцэнарысты. 2 траўня 2023 года Гільдыя сцэнарыстаў ЗША (WGA), якая прадстаўляе больш за 11 500 сцэнарыстаў, абвясціла забастоўку ў сувязі з працоўным канфліктам з Альянсам прадзюсараў кіно і тэлебачання.

Часцяком на свае акцыі сцэнарысты ўваходзілі, дэманструючы заўзятыя аркушы паперы як нейкае сведчанне таго, што яны адмаўляюцца працаваць. Тэма чыстых аркушаў стала вельмі папулярнай, што фіксуюць таксама мастакі. На малюнку выдання The Week вучань кажа, што не напісаў  ні радка ў сваёй хатняй працы з-за салідарнасці з пісьменнікамі-страйкоўцамі.

1_759.jpg

Трэба сказаць, што кіраўніцтва студый вельмі негатыўна адрэагавала на патрабаванні сцэнарыстаў. Затое іх падтрымалі акцёры, у шматлікіх з якіх сапраўды смешныя ганарары. У выніку прафсаюз амерыканскіх акцёраў далучыўся да стачкі сцэнарыстаў. Карыкатурыст выдання Sacramento Star прапанаваў ім выйсці на акцыі ў касцюмах сваіх герояў. Напрыклад, персанажаў са славутай сагі «Зорныя войны».

Дарэчы, у страйкоўцаў салідная падтрымка ў шэрагах эліты. Салідарнасць з імі выказалі прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, сенатар Берні Сандэрс і мэр Лос-Анджэлеса Карэн Бас. Многія прадстаўнікі левага крыла дэмакратаў удзельнічалі ў прафсаюзных пікетах. Напрыклад, дэпутатка Александрыя Акасія-Картэс далучылася да пікета перад студыяй Netflix у Нью-Ёрку. Яна крытыкавала кіраўнікоў студый за тое, што сярэдні сцэнарыст ці акцёр часта не мае доступу да аховы здароўя. Да акцый далучыліся многія зоркі кіно. Тэкст у падтрымку забастоўкі з адпаведным малюнкам апублікавала вядучае сусветнае эканамічнае выданне The Economist.

3_626.jpg

Сумесная забастоўка, якая, дарэчы, адбываецца ўпершыню за 63 гады, адразу паставіла на паўзу купу галівудскіх праектаў. Першымі спыніліся здымкі «Дэдпула 3», «Гладыятара 2» і «Мортал Камбата 2». Услед за імі на паўзу ўстала праца над другім сезонам серыяла «Укрыццё», вытворчасць апошняга фільма Квенціна Таранціна «Кінакрытык». Пераносіцца прэм'ера «Аватара-3». Як іранізуе мастак выдання International Gerald Tribune, сёння павільёны кінастудый ператварыліся ў месца класавага супрацьстаяння дырэктарата і працоўных.

4_584.jpg

Як вядома, сцэнарысты таксама патрабуюць, каб штучны інтэлект, такі як ChatGPT, выкарыстоўваўся толькі як інструмент, які можа дапамагчы ў даследаваннях або аблегчыць працу над ідэямі сцэнара, а не як інструмент, які замяняе іх. Аднак забастоўка можа прымусіць студыі наадварот павялічыць маштаб выкарыстання таго ж ChatGPT. У такім выпадку наступную прэстыжную прэмію за найлепшы сцэнар, напэўна, атрымае робат. На малюнку Стыва Бэла робат атрымлівае прэмію і дзякуе сцэнарыстам за іхні страйк.

5_539.jpg

А яго калега Франк Хансэн наадварот упэўнены, што робаты па ходзе прагрэсу таксама змогуць усвядоміць, што іх жудасна эксплуатуюць, і ў перспектыве таксама далучацца да забастоўкі сцэнарыстаў. На яго малюнку робат трымае плакат «Пісьменнікі, аб'ядноўвайцеся!».

6_406.jpg

Якія прагнозы наконт развязкі канфлікту? Мяркуюць, што забастоўкі працягнуцца як мінімум некалькі месяцаў: рознагалоссі паміж студыямі і гільдыямі занадта сур'ёзныя. Верагодна, перамогу атрымае той бок, які зможа даўжэй мірыцца з фінансавымі стратамі. 

Зрэшты, пагаворваюць, што калі расклад не зменіцца да восені, у справу ўмяшаецца губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам. Крыніцы лічаць, што ён можа дапамагчы бакам дамовіцца. А некаторыя нават мяркуюць, што ў такім выпадку Гэвін Ньюсам стане таікм папулярным, што можа паспрабаваць заявіць аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях.

Дарэчы, мастакі неаднаразова іранізавалі над такім сцэнаром. На гэтым малюнку  выдання Santa Cruz News Гэвін Ньюсам ў якасці прэзідэнта ЗША заяўляе аб уваходжанні Галівуда ў склад NATO.

7_291.jpg

Так ці інакш забастоўкі, хутчэй за ўсё, прывядуць да памяншэння колькасці выпушчанага кінастудыямі кантэнту. Што рабіць, калі па тэлевізары ніякіх новых фільмаў і серыялаў? Магчыма, як жартуе мастак з рэсурсу Political Cartoons, людзям зноў давядзецца вярнуцца да чытання кніг.

8_196.jpg