
Гэта мінімум 11 чалавек, інфармацыя пра якіх пацвердзілася, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».
Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, затрыманні адбыліся па артыкулах Крымінальнага кодэксу 356 (здрада дзяржаве) і 357 (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Санкцыя паводле гэтых артыкулаў прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.