Беларусы Польшчы і Турцыі правялі акцыі салідарнасці
Беларусы розных краін па-ранейшаму працягваюць падтрымліваць суайчыннікаў, якія засталіся на Радзіме.

Беларускі Беластока правялі марш з бел-чырвона-белымі парасонамі ў падтрымку смелых мінскіх дзяўчат. Апошнія, нагадаем, рэгулярна выходзяць міні-маршамі на мінскія вуліцы.

А беларуская дыяспара Турцыі напісала віншавальныя паштоўкі палітвязням — імяніннікам кастрычніка.