Турэмныя ўніверсітэты: баксёр Аляксей Кудзін перайшоў на беларускую мову
Жанчыне, якая яму піша, чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе спачатку адказаў па-руску. А другі ліст быў ужо па-беларуску.
![photo_2021_09_26_18_34_28.jpg photo_2021_09_26_18_34_28.jpg](/img/v1/images/photo_2021_09_26_18_34_28.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Адразу ўспомніў дарогу ў свой родны горад Маладзечна, які вельмі люблю і ніколі не кіну», — піша ён у адказ на паштоўку, перадае «Наша Ніва».
У жніўні 2021 года Аляксея асудзілі на два з паловай гады калоніі пасля экстрадыцыі з Расіі за тое, што ў жніўні 2020 года ён даў адпор сілавікам на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Маладзечне.
Цяпер ён знаходзіцца ў турме №8, што ў Жодзіне. Кудзін прызнаны палітвязнем.