Аляксею Кудзіну прысудзілі 2,5 года калоніі
Гэта на год менш, чым прасіў пракурор, паведамляе Вясна.
Нагадаем, Аляксея Кудзіна вінавацілі ў тым, што падчас акцыі пратэсту 10 жніўня мінулага года нанёс удары вайскоўцу ўнутраных войск, а таксама супрацоўніку УУС Мінаблвыканкама, у якіх потым былі выяўленыя пашкоджанні.
Два тыдні баец правёў у Маладзечанскім РАУС і СІЗА Жодзіна, затым былі хатні арышт і падпіска аб нявыезде, якую Аляксей Кудзін парушыў напярэдадні суда, у лістападзе 2020 года.
Па запыце беларускіх улад яго затрымалі ў Маскве ў пачатку 2021-га. 21 ліпеня, па заканчэнні тэрміну ўтрымання пад вартай у маскоўскім СІЗА, яго вывезлі ў Мінск.
У апошнім слове на судзе 10 жніўня шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе прызнаў, што нанёс удары супрацоўнікам міліцыі, але падкрэсліў, што зрабіў гэта ненаўмысна:
— Я думаю, што ў паказаннях на маім судзе было шмат супярэчнасцей. Лічу, што было даказана прымяненне супрацоўнікамі спецсродкаў. Я не адмаўляю ўдараў, але гэта была самаабарона. Я шкадую аб нанесеных цялесных пашкоджаннях. Шкадую я і аб тым, што высмеяў іх у інтэрв'ю. Бо яны проста выконвалі свае абавязкі. Прашу не пазбаўляць мяне волі. Я і далей гатовы выступаць за Беларусь,