Баец Аляксей Кудзін прызнаны палітвязнем. Усяго ў Беларусі цяпер 631 палітзняволены
Праваабаронцы прызналі палітвязнем байца Аляксея Кудзіна, які атрымаў 2,5 гады за супраціў міліцыі.
![download_241.jpg download_241.jpg](/img/v1/images/download_241.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таксама гэты спіс папоўніўся імем жыхара Гродна Андрэя Сакалоўскага, якога асудзілі на тры гады калоніі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Паводле версіі абвінавачвання, Сакалоўскі, знаходзячыся ў счэпцы, «аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам АМАПу і меў намер прычыніць боль 11 пацярпелым сілавікам».
Цяпер у спісе палітвязняў Беларусі 631 чалавек.
Паводле zerkalo.io.