«Любоў да краіны, ролікаў і круасанаў». Гісторыя кахання Марыны Золатавай і Васіля Кішкурна

«Еўрарадыё» працягвае праект пра каханне — палітвязняў і тых, хто чакае іх дома. Шматдзетныя або без дзяцей, дзясяткі гадоў у шлюбе або некалькі месяцаў — героі — людзі рознага полу, узросту, прафесій, матэрыяльнага становішча.

2_2_6.jpg

Гэта праект пра каханне, сілу, пераадоленне і надзею ва ўмовах рэжыму. Гэта Love Story у Беларусі 2021 года.

Героі новага выпуску — Васіль Кішкурна і Марына Золатава. Муж галоўнага рэдактара TUT.bу расказвае пра любоў Марыны да краіны, працы, ролікаў і круасанаў. І пра сваё каханне — да Марыны. А яшчэ называе сябе шчаслівым чалавекам. Чаму? Глядзіце ў выпуску.