Пракурор запрасіў для спартсмена Аляксея Кудзіна 3,5 года калоніі
Сёння ў судзе Маладзечанскага раёна праходзяць спрэчкі бакоў па справе спартоўца Аляксея Кудзіна. Пракурор просіць пазбавіць яго волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Нагадаем, Аляксея вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 КК
(супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае
грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення).