У Мінску каля «мемарыяла Тарайкоўскага» затрымалі хлопца. Ён хацеў ускласці кветкі

Пра гэта паведаміла «Вясна». Сёння спаўняецца год, як загінуў Аляксандр Тарайкоўскі.

_5231481904576967958_120.jpg

Стала вядома пра затрыманне хлопца каля «мемарыяла Тарайкоўскага» ў Мінску. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён хацеў ускласці кветкі на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага каля станцыі метро «Пушкінская».