У Жлобіне суд пачаў разглядаць крымінальную справу з-за забастоўкі на БМЗ
28 снежня ў Жлобінскім раённым судзе пачалі разглядаць крымінальную справу з-за забастоўкі на Беларускім металургічным заводзе і прыпынка печаў 17 жніўня. Вядома, што абвінавачаныя пакрылі шкоду прадпрыемству — 1088 рублёў. Цяпер у судзе абвешчаны перапынак да 12 студзеня. Таксама некаторыя работнікі БМЗ, якія прымалі ўдзел у тых падзеях, сёння былі асуджаныя па адміністрацыйным артыкуле 23.34 і атрымалі «суткі» і штрафы.