Сёння ў Польшчы ў рамках пратэсту не працуюць прыватныя СМІ

Сёння ў Польшчы частка прыватных СМІ не працуе ў знак пратэсту супраць планаў ураду ўвесці новы падатак на рэкламныя паступленні.

Так выглядае галоўная старонка сайта інфармацыйнага каналу TVN24

Так выглядае галоўная старонка сайта інфармацыйнага каналу TVN24


Так, не вяшчаюць каналы канцэрнаў Polsat і TVN Discovery, у тым ліку вядучыя інфармацыйныя каналы TVN24 i Polsat News, не працуе тэлебачанне Puls. Акрамя таго, не абнаўляюцца вядучыя польскія парталы Gazeta.pl, Interia.pl, Onet.pl. Іншыя шматлікія інфармацыйныя рэсурсы далучыліся да акцыі, змяшчаючы на сайтах бачную інфармацыю пра падтрымку пратэсту.
Польскі ўрад плануе ўвесці падатак на даходы ад рэкламы. Атрыманыя фінансавыя сродкі плануецца накіраваць на развіццё культуры і медыцыны ў постпідэмічны перыяд. Паводле планаў, агульныя паступленні ад гэтага падатку склалі б каля 250 млн еўра ў пераліку са злотых.
Прыватныя СМІ лічаць згаданы падатак спробай фінансавага пакарання мас-медыя, якія крытыкуюць дзеянні польскага ўрада. У адкрытым лісце прыватных медыя-фірмаў зазначаецца, што ўвядзенне падатку прывядзе да банкруцтва некаторых рэдакцый.
polskieradio.pl