Амбасада ЗША назвала паводзіны аднаго з дзяржСМІ недапушчальнымі
Амбасада ЗША ў Беларусі змясціла на сваім сайце адмысловую заяву, дзе выказана абурэнне «паводзінамі аднаго з дзяржаўных СМІ Беларусі ў дачыненні да амерыканскага дыпламата», пасля таго як той назіраў за судовым працэсам па крымінальнай справе ў Мінску супраць журналістаў Белсата Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай.
У заяве гаворыцца:
«У Беларусі і ва ўсім свеце амерыканскія дыпламаты, як і дыпламаты з іншых краін, рэгулярна наведваюць мясцовыя судовыя пасяджэнні, назіраюць за пратэстамі і дэманстрацыямі, а таксама сустракаюцца з сябрамі апазіцыйных палітычных партый і праваабаронцамі. Дыпламаты Злучаных Штатаў робяць гэта, асабліва ў выпадках, калі гаворка ідзе пра свабоду СМІ, іншыя асноўныя свабоды і вяршэнстве закона, якія маюць вялікае значэнне ўжо досыць даўно.
Беларускія дыпламаты ў ЗША могуць паступіць гэтак жа; урэшце, у Амерыцы ёсць прадстаўніцтва палітычных партый, судовыя працэсы, акцыі пратэсту і праваабаронцы. Дыпламатычнае назіранне за мясцовымі ўмовамі і падзеямі з’яўляецца агульнапрынятай практыкай ва ўсім свеце.
Паводзіны аднаго з дзяржаўных СМІ Беларусі ў дачыненні да амерыканскага дыпламата пасля яго назірання за судовым працэсам па крымінальнай справе ў Мінску супраць журналістаў Белсата Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Дар’і Чульцовай 9 лютага з’яўляюцца недапушчальнымі».