Прэс-сакратар Дзярждэпу ЗША заклікае ўлады Беларусі пачаць дыялог з народам

Палітык размясціў зварот у сваім акаунце ў Твітары.

Нэд Прайс

Нэд Прайс

Прэс-сакратар Дзярждэпу ЗША заклікае ўлады Беларусі пачаць дыялог з народам.
«Мы заклікаем беларускія ўлады пачаць надзейны дыялог з беларускім народам і вызваліць усіх несправядліва затрыманых і незаконна зняволеных. Мы салідарныя з беларускім народам, калі ён патрабуе сваіх правоў на сваю краіну і сваю будучыню», - сказаў Эдвард Прайс.