ЗША плануюць закрыць турму ў Гуантанама

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна мае намер зачыніць турму ў Гуантанама. Пра гэта ў пятніцу заявіла прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі. Умовы зняволення ў ёй неаднаразова крытыкаваліся праваабаронцамі.

e4d1d144_8dc4_4640_876c_1550f047d8bb_w1023_r1_s.webp

Закрыццё аб'екта — «безумоўна, мэта і намер» новай прэзідэнцкай адміністрацыі, — прыводзіць словы Псакі Голас Амерыкі. Цэнтр утрымання падазраваных у тэрарызме быў адкрыты на амерыканскай ваеннай базе на Кубе ў 2002 годзе, неўзабаве пасла тэрактаў 11 верасня. Закрыць яго абяцаў яшчэ 44 прэзідэнт Барак Абама падчас перадвыбарнай кампаніі да першага тэрміну, Байдэн быў у ягонай адміністрацыі віцэ-прэзідэнтам.
Праваабаронцы сцвярджалі, што да зняволеных на тэрыторыі Кубы ўжываліся катаванні, а іх прававы статус не быў раўназначны статусу арыштаваных, якія ўтрымліваліся на тэрыторыі ЗША. У 2019 годзе газета The New York Times назвала турму «самай дарагой у свеце». Кожны з 40 падазраваных, якія ўтрымліваліся ў ёй, каштаваў бюджэту каля 13 мільёнаў даляраў у год. Прэзідэнт Трамп заяўляў, што выдаткі з'яўляюцца «вар'яцкімі», аднак яго адміністрацыя гэтак жа не стала закрываць аб'ект.
Паводле svoboda.org