У парламенце Польшчы выступаюць за ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі

Адказам Еўропы на раскручванне спіралі рэпрэсіі рэжымам Лукашэнкі, які трымаецца выключна на гвалце, павінна быць пашырэнне санкцый.

Ілюстрацыйнае фота. Аўтар Дзмітрый Дзмітрыеў

Ілюстрацыйнае фота. Аўтар Дзмітрый Дзмітрыеў

Пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо 6 месяцаў. Беларусы ўпарта і мірна працягваюць выказваць сваю нязгоду з фальсіфікацыяй вынікаў выбараў і гвалтам сілавікоў. Сістэма, створная і кіруемая Аляксандрам Лукашэнкам, ведае толькі адзін адказ – рэпрэсіі, якія зараз нагадваюць паўнавартасны тэрор. Парламенцкай група па пытаннях Беларусі Сейму Польшчы правяла пасяджэнне прысвечаная гэтай тэме. Сенатар ад «Грамадзянскай кааліцыі» Марцін Басацкі звярнуў увагу на жахлівы маштаб пераследу ў Беларусі:
— Цягам апошняга паўгоддзя ў Беларусі затрымана амаль 34 тысячы чалавек. Нагадаю, у Беларусі жыве ў чатыры разы меней чалавек чым у Польшчы. Каля 1850 былі моцныя пабітыя, катаваныя. 9 чалавек былі забітыя. Было арыштавана, асуджана каля 500 журналістаў. У беларускіх вязніцах цяпер знаходзіцца 250 палітычных зняволеных.
Гледзячы на гэту трагічную статыстыку, Парламенцкая група абмяркоўвала сёння магчымасці дапамогі Беларусі, а менавіта магчымасці падтрымкі з боку ЕЗ, асобных краінаў супольнасці, а таксама агулам усяго захаду. Мы лічым, што такая дапамога з’яўляецца неабходнай. Мы таксама разлічваем на тое, што Злучаныя Штаты, на чале з новай адміністрацыяй і ў адпаведнасці з выказваннямі Джо Байдэна, адновяць падтрымку дэмакратычных інстытутаў, у тым ліку ў Беларусі.
На пасяджэнні Парламенцкай групы па пытаннях Беларусі прымалі ўдзел кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка, заснавальнік тэлеграм-канала «НЕХТА» Сцяпан Пуціла і кіраўнік Фонду «Беларускі Дом у Варшаве» Алесь Зарэмбюк, які ў размове з polskieradio.pl распавёў пра падрабязнасці сустрэчы:
— Дэпутаты і сенатары прынялі рашэнне аднавіць ролю Польшчы па лабіраванні інтарэсаў Беларусі ў інстытутах улады Еўрапейскага Звязу. Пратэсты працягваюцца ўжо паўгода, а ЕЗ дагэтуль не мае праграмы падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, ніводзін вінаваты ў гвалце сілавік не прыцягнуты да адказнасці, ніводзін суддзя, якія выносіў неправамоцныя прысуды таксама не пакараны. Спіс можна доўга працягваць. Зараз вельмі важна вярнуцца да жнівеньскіх-вераснёўскіх прапаноў ураду Польшчы, у тым ліку, накіраваных на агульнаеўрапейскі ўзровень, каб узмацніць міжнародную кааліцыю падтрымкі Беларусі.
Дэпутат Сейму ад «Грамадзянкай Кааліцыі» Роберт Тышкевіч лічыць, што Заходнія Краіны, Еўрапейскі Звяз павінны больш рашуча адказаць на татальныя рэпрэсіі ў Беларусі:
— Адказам Еўропы на раскручванне спіралі рэпрэсіі рэжымам Лукашэнкі, які трымаецца выключна на гвалце, павінна быць пашырэнне санкцый. Зараз не можа быць так, што пад асабістыя санкцыі, пад забарону ўезду на тэрыторыю ЕЗ трапілі толькі 88 чалавек. У той час, як Беларусь перажывае гіганцкую хвалю гвалту, ужо задакументаванага гвалту. Людзі адказныя за яго, людзі, якія ўжываюць гвалт, добра вядомыя. Мы валодаем неабходнымі данымі пра тых, хто чыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Зараз неабходна як мага хутчэй паслаць моцны і адназначны сігнал у Мінск, што Еўропа ў сваіх варот, у еўрапейскай браме, ніколі не пагодзіцца з такім стаўленнем да ўласнага грамадства. Такі стан рэчаў пагражае не толькі Беларусі, але ўсяму нашаму рэгіёну. Неабходныя эканамічныя санкцыі, накіраваныя супраць кампаніяў, якія фінансуюць рэжым. Напрыклад, супраць фірмаў, якія ў тым ліку ўцягнутыя ў кантрабанду цыгарэт у Польшчу.
Несумнеўна важным з’яўляецца лабіраванне беларукіх інтарэсаў на Захадзе, у тым у Польшчы. Гэта ўзаемавыгадны падыход, бо моцная, дэмакратычная і свабодная Беларусь будзе важным гандлёвым і палітычным партнёрам аб’яднай Еўропы.
Сённяшняе пасяджэнне Парламенцкай групы па пытаннях Беларусі Сейму Польшчы дало канкрэтны вынік – запрашэнне пераможцы прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Святланы Ціханоўскай у польскі парламент.