На МТЗ за махінацыі з пастаўкамі абсталявання затрымалі намеснікаў гендырэктара
Чатыры намеснікі гендырэктара Минскага трактарнага завода былі затрыманыя 29 кастрычніка, паведамляе «Беларускае аб’яднанне рабочых».
![Мінскі трактарны завод. Фота: ТАСС Мінскі трактарны завод. Фота: ТАСС](/img/v1/images/tass_364831_d_850.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мінскі трактарны завод. Фота: ТАСС
Паводле аб’яднання рабочых, справа ў махінацыях з пастаўкамі абсталявання на прадпрыемствы холдынга. Шкода ў выніку гэтых аперацый можа складаць да 200 мільёнаў беларускіх рублёў.
«Беларускае аб’яднанне рабочых» называе імёны затрыманых: Сяргей Сіраценка — намеснік гендырэктара, тэхнічны дырэктар, Анатоль Кандратовіч — намеснік гендырэктара, галоўны інжынер, Сяргей Ганчароў — намеснік гендырэктара па тэхнічным забяспечанні вытворчасцей, Аляксандр Нікалаеў — галоўны тэхнолаг ААТ «МТЗ».
Паводле непацверджанай інфармацыі, на ААТ «БелАЗ» былі таксама затрыманыя 11 чалавек.
Затрыманні адбыліся напярэдадні панядзелка, 1 лістапада, у які «Беларускае аб’яднанне рабочых» заклікае беларусаў распачаць страйк.