Затрымалі прадстаўніцу «Б*лсата» ў Беларусі Ірыну Слаўнікаву. Яна з мужам на Акрэсціна
Намеснік дырэктара канала Аляксей Дзікавіцкі піша, што яе затрымалі разам з мужам.
![Ірына Слаўнікава. Фота: «Радыё Свабода» Ірына Слаўнікава. Фота: «Радыё Свабода»](/img/v1/images/photo_2021_10_30_10_56_55.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ірына Слаўнікава. Фота: «Радыё Свабода»
Сёння ноччу Ірына прыляцела ў Мінск з Егіпта.
А 4-й гадзіны раніцы бацька паехаў сустракаць Ірыну ў мінскі аэрапорт, але так і не дачакаўся яе з мужам. Калі пачаў пытацца ў памежнікаў і мытнікаў, яму адказвалі, што нікога не засталося, усе, хто прыляцеў, ужо выйшлі.
Ірына з мужам дагэтуль не выйшлі на сувязь. Тэлефон Аляксандра Лойкі не адказвае – ідуць даўгія гудкі, Ірыны — недасяжны.
Бацька Ірыны Слаўнікавай сёння працягвае пошукі дачкі і ейнага мужа.
Ірына Слаўнікава — афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу ў Беларусі.
UPD. Пазней з'явілася інфармацыя, што Ірына Слаўнікава разам з мужам знаходзяцца на Акрэсціна. Нібыта іх падазраюць у здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння.