Журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа будуць судзіць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Затрыманую ў суботу ў мінскім аэрапорце прадстаўніцу тэлеканала «Белс*т» Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку будуць судзіць за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", паведамляе БАЖ.
![40517211_1982660928447185_5756632060823339008_n.jpg 40517211_1982660928447185_5756632060823339008_n.jpg](/img/v1/images/40517211_1982660928447185_5756632060823339008_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Стала вядома, што на 14 гадзін у Першамайскім судзе Мінска прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы супраць Слаўнікавай і Лойкі паводле арт. 19.11 КаАП ("Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць").
Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку затрымалі 30 кастрычніка па вяртанні з адпачынку.