Два гады «хіміі» за каментар пад пастом Вольгі Карач

Суд Смаргонскага раёна 29 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да жыхара Смаргоні Дзмітрыя Дудойця.

smargon_sud_2021.jpg

Яго абвінавацілі ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай у інфармацыі, якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт (арт. 369 КК РБ).
Справу разглядаў суддзя Сяргей Боландзь.
Па матэрыялах абвінавачання, Дзмітрый Дудойць яшчэ да мінулагодніх выбараў, 21 чэрвеня 2020 года, у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на старонцы Вольгі Карач з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарэктэрызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова, падпісаўшы ягонае фота:
“Скаціна лысая, хутка прыйдзе наш час…”

251005839_1734818143391147_3389006944943151747_n.jpg

Паводле прысуду абвінавачаны мусіць адбываць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады, з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу.
spring96.org