
Сяргей Лапуноў з’яўляецца работнікам ААТ «Нафтан». Стаж працы — 20 гадоў. З 12 снежня далучыўся да рэспубліканскай стачкі.

Таксама затрымалі Андрэя Шкірэнку, работніка ААТ «Нафтан» з рабочым стажам 30 гадоў, які далучыўся да рэспубліканскай стачкі 4 снежня 2020 года. Андрэй таксама з’яўляецца намеснікам старшыні першаснай арганізацыі «Беларускага незалежнага прафсаюза» на ААТ «Нафтан». Сёння супрацоўнікі праваахоўных органаў наведалі кватэры і іншых чальцоў стачкама, але не засталі іх дома.
racyja.com