Віцебская пракуратура даручыла гарвыканкаму сачыць за прадпрыемствамі пасля страйку на «Спецаўтабазе»
Страйк на невялікай аўтабазе адбыўся 15 сакавіка. І даволі загадкавы: падрабязнасцей няма дагэтуль.

Віцебская пракуратура даручыла гарвыканкаму сачыць за прадпрыемствамі пасля страйку на «Спецаўтабазе» 15 сакавіка, паведамляе «Свабода».
Пракуратура таксама адзначае «напружаную абстаноўку на ААТ "Віцебскаблаўтатранс" і на іншых прадпрыемствах». Гарадскія ўлады папрасілі
штодня «маніторыць узровень пратэставых настрояў» і пісаць у пракуратуру
дакладныя.