На волю выйшлі два затрыманыя супрацоўнікі «Гродна Азота»
На волю выйшлі два чалавекі, затрыманыя па «справе «Рабочага руху», паведамляе «Вясна».
Гэта супрацоўнікі «Гродна Азота» Андрэй Башан,
затрыманы пасля начной змены 23 верасня ў цэху «Аміяк-3», і прадстаўнік «Хімвалакна» Вадзім Яфіменка.
Раней паведамлялася, што яны трапілі ў СІЗА КДБ.
КДБ пачаў крымінальную справу супраць удзельнікаў страйкавага руху і незалежных прафсаюзаў паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»). Паведамлялася, што па гэтый справе затрымалі 13 чалавек.