Продкі людзей елі парантрапаў Бойса і падхапілі герпес
Вірусолаг Шарлота Хоўлдрофт з Кембрыджскага універсітэта і яе калегі мяркуюць, што вірус герпесу HSV2, які выклікае генітальны герпес, быў перададзены продкам сучасных людзей парантрапамі Бойса (Paranthropus boisei) — прадстаўнікамі сямейства гамінід, што жылі ў Усходняй Афрыцы ад 2,5 да 1 млн. год таму.
Вядомыя два тыпу так званага простага герпесу чалавека (Herpes simplex virus), абодва яны адносяцца да роду Simplexvirus. Але вірус першага тыпу (HSV-1) выклікае пераважна аральны герпес, а другога (HSV-2) — генітальны. Генетычныя даследаванні паказвалі, што людзі атрымалі ў спадчыну вірус HSV-1 яшчэ ад агульнага продка з шымпанзэ, гэта значыць не менш за сем мільёнаў гадоў таму. Вірус HSV-2 з'явіўся ў людзей пазней, здолеўшы перайсці да іх ад малпаў праз дапамозе нейкага іншага віду гамінід.
Даследнікі з Кембрыджскага універсітэта і Універсітэта Оксфард Брукс мяркуюць, што вызначылі вінаватага — парантрапа Бойса, прадстаўніка старажытнага роду, блізкага да аўстралапітэкаў. Менавіта ён жыў у патрэбным месцы і ў патрэбны час. Афарскія аўстралапітэкі (Australopithecus afarensis) былі генетычна дастаткова блізкія да шымпанзэ, каб атрымаць ад іх вірус HSV-2, але, як сцвярджаюць аўтары працы, далейшая перадача яго людзям ад аўстралапітэкаў была немагчымая з-за геаграфічнай ізаляцыі.
Парантрапы, на думку даследнікаў, маглі заразіцца вірусам HSV-2 ад старажытных шымпанзэ. А затым вірус быў перададзены ад парантрапаў нашым продкам — Homo erectus. У абодвух выпадках заражэнне адбывалася пры спажыванні мяса, толькі парантрапы елі старажытных шымпанзэ, а эрэктусы — парантрапы. Даследнікі дадаюць, што Homo erectus як носьбіты віруса HSV-1 былі некаторы час неўспрымальныя да віруса HSV-2, пакуль той не адаптаваўся да іншай «экалагічнай нішы» на слізістых абалонках — вобласці палавых органаў.
Паводле Pro Science