Пуцін можа захапіць стратэгічныя Аландскія астравы
Калі Уладзімір Пуцін захопіць усяго две маленечкіх выспы з сістэмы Аландскіх астравоў, ён будзе кантраляваць усю паветраную прастору балтыйскай Еўропы, 12-ю частку ўсёй кантынентальнай Еўропы.
Валоданне нават двума астравамі гэтага архіпелага дазволіць кантраляваць усе прастору балтыйскай Еўропы.
Аб гэтым піша Луіджы Оффедду ў артыкуле, надрукаваным у газеце Corriere della Sera, паведамляе InoPressa.
«Калі Уладзімір Пуцін захопіць две, усяго две маленечкіх выспы з сістэмы
Аландскіх астравоў, ён будзе кантраляваць усю паветраную прастору балтыйскай Еўропы, 12-ю частку ўсёй кантынентальнай Еўропы. Гэта пацьвярджае адзін з вядучых стратэгаў-аналітыкаў Інстытута замежных
спраў Фінляндыі. Ягонае імя Чарлі Салоніус-Пастарнак: падвойнае прозвішча выдае ягонае расійскае паходжанне. Усе ў Хельсінкі разумеюць, пра што кажа Чарлі: Аландскія астравы — аўтаномны фінскі рэгіён, 300 неабароненых і дэмілітарызаваных вось ужо паўтара стагоддзя выспаў з
зручнымі натуральнымі партамі і бухтамі. Каля 25000 жыхароў пражываюць тут у 50 км ад шведскага ўзбярэжжа і ў 70 км ад фінскага ўзбярэжжа, у 1141 км ад Расіі, якой Аландскія астравы належалі спачатку
ў царскія часы, а потым пры Сталіне: усяго ў гадзіне палёту для знішчальнікаў Міг», — піша аўтар артыкула.
Міністр замежных спраў Фінляндыі кажа, што не варта на публіцы разважаць пра некаторыя рэчы, і называе «несвоечасовай правакацыяй» словы эксперта. Але яго страх падзяляюць некаторыя наверсе: прэм'ер-міністр
Аляксандр Стуб нядаўна заявіў, што «не выключана» неўзабаве правядзенне рэферэндуму аб уступленні ў Паўночнаатлантычны альянс.
Пра гэта ніколі не казалі яго папярэднікі, паколькі пасля вайны нейтралітэт Фінляндыі паміж двума ваеннымі блокамі заўсёды быў гарантыяй супраць дзеянняў Крамля ў Венгрыі Імрэ Надзя або
Чэхаславакіі Аляксандра Дубчака. Але сёння цалкам відавочна, што ў Крамлі сядзіць чалавек, які нагадвае скандынавам тыя часы: не толькі праз тое, што адбылося з Украінай, але і таму, што знішчальнікі
і падводныя лодкі з абрэвіятурамі на кірыліцы пастаянна круцяцца перад і над шведскімі і фінскімі берагамі, піша аўтар артыкула.