ЗША лічаць, што Расія не выконвае свае абавязацельствы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне
У Белым Доме папярэдзілі, што чым даўжэй Масква прытрымліваецца такой палітыкі, «тым больш рызыка, што яна сутыкнецца з новымі санкцыямі».

Па словах прадстаўніка амерыканскай адміністрацыі, пад абавязальніцтвамі ў ЗША разумеюць, перш за ўсё, неаказанне ваеннай дапамогі сепаратыстам на Данбасе.
У сваю чаргу, у Дзярждэпартаменце сёння запатрабавалі неадкладнага вызвалення ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка і кінарэжысёра Алега Сянцова. Амерыканскія дыпламаты лічаць, што Расія павінна
адпусціць і ўсіх астатніх украінцаў, якіх утрымлівае ў палоне.