У Літве падрыхтавалі рэкамендацыі насельніцтву на выпадак гібрыднай вайны

Міністр абароны Літвы Юозас Олякс прэзентаваў выданне «Што мы павінны ведаць аб падрыхтоўцы ў выпадку экстрэмальнай сітуацыі або вайны», прызначанае для літоўскай грамадскасці.



hibrydnaja_vajna.jpg

«Узнікла патрэба даведацца, як паводзіць сябе не толькі пры арганізацыі грамадзянскага супраціву, але і як наогул паводзіць сябе ў ваенна-палявых умовах», — сказаў Ю.Олякс журналістам.
Актуальнасць брашуры, якую яго ведамства падрыхтавала сумесна з Дэпартаментам супрацьпажарнай бяспекі і выратавання, кіраўнік Мінабароны патлумачыў «паўторам агрэсіі Расіі супраць суседзяў, на гэты раз ва Украіне».
Па словах Ю.Олякса, інфармацыя важная ў выпадку гібрыднай вайны, калі «маецца мноства элементаў, якія могуць быць рознымі, якія нагадваюць і сітуацыі грамадзянскага жыцця».
У сувязі з гэтым ён адзначыў, што найважнейшы савет для жыхароў Літвы ў выпадку абвяшчэння вайны або экстрэмальнага становішча — заставацца спакойнымі і кіравацца ўказаннямі спецыялістаў.
Выданне інфармуе пра тое, якіх змен можна чакаць у дзяржаве пасля абвяшчэння мабілізацыі, даюцца практычныя парады жыхарам пра тое, што рабіць у выпадку розных стыхійных бедстваў, войнаў, што рабіць, калі не паспяваеш эвакуіравацца.
Кніга аб'ёмам амаль у 100 старонак пасля атрымання заўваг і выпраўленняў спецыялістаў будзе распаўсюджана ў школах, бібліятэках, праз няўрадавыя арганізацыі.
interfax.by