Да 15 студзеня ў крамах Літвы можна расплаціцца літамі

Літы могуць выкарыстоўвацца на працягу 15 каляндарных дзён з дня ўвядзення еўра.



lity.jpg

Услед за Латвіяй яшчэ адна краіна Еўрасаюза перайшла на агульнаеўрапейскую валюту. Цяпер гэта наша бліжэйшая суседка, «мекка» беларускага шопінгу — Літоўская Рэспубліка. Як заявіў міністр фінансаў Літвы Рымантас Шаджюс, увядзенне еўра ў Літве з'яўляецца неабходнай умовай для далейшага росту эканомікі.
«Я думаю, што 1 студзеня адбылася важная эканамічнае падзея, якая значна змяніла і нашу эканамічную сітуацыю. Павінен сказаць, што ўвядзенне еўра ў Літве — неабходная ўмова для далейшага паспяховага развіцця эканомікі, — сказаў спадар Шаджюс у інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas. — Мы не можам рэалізаваць нармальнае развіццё эканомікі без замежных інвестыцый, паколькі ў Літве не назапашана велізарных капіталаў. Нам патрэбныя інвестыцыі», — падкрэсліў міністр фінансаў.
Відавочна, што ў сувязі з увядзеннем у Літве еўра беларускіх турыстаў могуць хваляваць два пытанні.
На працягу якога часу пасля ўвядзення ў Літве еўра яшчэ можна будзе выконваць плацяжы ў літах?
Прадугледжана, што банкноты і манеты літаў, манеты цэнтаў літаў могуць выкарыстоўвацца на працягу 15 каляндарных дзён з дня ўвядзення еўра, то бок з 1 студзеня 2015 г. па 15 студзеня 2015.
16 студзеня 2015 года еўра стане адзіным законным, абавязковым да прыёму пры разліках, плацежным сродкам.
У якой валюце будзе выдавацца рэшта ў перыяд звароту двух валют (з 1 па 15 студзеня 2015 г.), калі можна будзе плаціць наяўнымі ў літах і еўра?
У перыяд адначасовага звароту наяўных літаў і еўра, пры разліку наяўнымі літоўскімі літамі рэшта павінна будзе выдавацца толькі ў еўра, за выключэннем месцаў аўтаматычнага гандлю (прадастаўлення паслуг), сродкаў грамадскага транспарту і таксі, дзе рэшта  можа выдавацца і ў літах, а пры разліку ў еўра — толькі ў еўра.
naviny.by