Еўракамісія: Літва паспяхова перайшла на еўра

Каб пазбавіцца ад старой валюты без візіту ў банк па дадзеных 3 студзеня 59% жыхароў Літвы аплачвалі пакупкі ў крамах у літах, 39% ужо расплочваліся агульнаеўрапейскай валютай.



lity.jpg

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўракамісіі.
3 студзеня 59% жыхароў аплачвалі пакупкі ў крамах у літах, каб пазбавіцца ад старой валюты без візіту ў банк, 39% расплочваліся агульнаеўрапейскай валютай, паведаміла Еўракамісія.
25% грамадзян краіны прызналіся, што маюць толькі еўра.
«Дзякуючы дбайнай падрыхтоўцы пачатак пераходу быў паспяховым. Значных праблем не ўзнікала, банкі і рытэйлеры ў цэлым вельмі добра спраўляліся ў першыя дні пераходу», — гаворыцца ў заяве.
Адзначым, урад Літвы на пасяджэнні падтрымала законапраект аб пераходзе краіны на еўра 15 студзеня 2014. З 1 студзеня Літва апошняй з краін Балтыі перайшла на еўра.