«Кібаргі» — слова 2014 года ва Украіне

Слоўнік сучаснай украінскай мовы і слэнгу «Мислово» прызнаў «кібаргаў» словам 2014 года.



cyborg.jpg

Слова, якое атрымала сваё новае значэнне ў верасні 2014 года, хутка падхапілі карыстальнікі сацсетак, а ўслед за імі і СМІ і палітыкі. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка нават выкарыстаў слова «кібаргі» ў сваім навагоднім звароце.
Характэрна, што слова «кібарг» у значэнні «абаронцы Данецкага аэрапорта» падарыў украінскай мове ў верасні 2014 прарасийскі баявік. Тады ён спрабаваў растлумачыць, чаму перадавыя атрады прарасійскіх войскаў у поўным узбраенні не могуць узяць Данецкі аэрапорт, які абараняе некалькі дзясяткаў украінскіх ваенных са стралковай зброяй.
Слова «кібарг» з'яўляецца ледзь не адзіным сярод найбольш важных слоў у мінулым годзе, якое мае станоўчае значэнне. Сярод знакавых пазітыўных слоў можна назваць яшчэ два: «валанцёр» і «добраахвотнік».
Іншыя словы, якія апісвалі 2014 год, такія як «анэксія», «вайна», «АТА» ці «ватнікі», маюць ярка выражанае негатыўнае адценне.
Слоўнік «Мислово» выбірае слова года другі раз. У мінулым годзе словам года было названа «Еўрамайдан».
pravda.com.ua