Расія. Трыумф казахскай літаратуры

У Расіі наглядаецца рост інтарэсу да казахскай літаратуры, а дакладней, толькі да аднаго казахскага пісьменніка — Абая. Таго самага класіка казахскай літаратуры, помнік якому стаіць у Маскве. Менавіта каля помніка на пачатку лета антыпуцінская апазіцыя разбіла палатачны лагер пратэсту, сімвалам якога нечакана і стаў той самы Абай. Хаця, магчыма, гэта заканамернасць. Пры жыцці Абай быў праціўнікам расійскай імперскай адміністрацыі і напісаў шмат апазіцыйных вершаў. Так ці інакш, зараз на творчасць Абая шалёны запыт, і кніжныя выдаўцы вырашылі скарыстацца гэтым.

У Расіі наглядаецца рост інтарэсу да казахскай літаратуры, а дакладней, толькі да аднаго казахскага пісьменніка — Абая. Таго самага класіка казахскай літаратуры, помнік якому стаіць у Маскве. Менавіта каля помніка на пачатку лета антыпуцінская апазіцыя разбіла палатачны лагер пратэсту, сімвалам якога нечакана і стаў той самы Абай. Хаця, магчыма, гэта заканамернасць. Пры жыцці Абай быў праціўнікам расійскай імперскай адміністрацыі і напісаў шмат апазіцыйных вершаў. Так ці інакш, зараз на творчасць Абая шалёны запыт, і кніжныя выдаўцы вырашылі скарыстацца гэтым. У выдавецтве «Альпина нон-фикшн» аператыўна выйшлі выбраныя творы пісьменніка. Агульны наклад — 3 тысячы асобнікаў, з якіх першую партыю, 300 асобнікаў, раскупілі ў першыя тры дні продажу. Дарэчы, некаторыя філосафы бачаць у тым, што сімвалам расійскага бунту стаў казахскі паэт, нейкую метафізіку. «У гэтым (пратэстах супраць ВВП) была еўрапейская грамадзянская пазіцыя, але і відавочная азіяцкая адчайная бадзёрасць», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі Абая.
Паводле казахскай прэсы