Расійскі патрыярх Кірыл стаў ганаровым прафесарам Расійскай акадэміі навук
РАН планавала зладзіць цырымонію надання звання патрыярху Кірылу
22 студзеня, але адклала яе на нявызначаны тэрмін, піша Свабода.
Прэс-сакратарка РАН Святлана Папова заявіла, што патрыярх Кірыл — «вялікі папулярызатар навукі», бо часта ўдзельнічаў у тэлеперадачы «Очевидное — невероятное».
Кажучы пра прафесарства патрыярха, Папова таксама спаслалася на словы фізіка Альберта Эйнштэйна: той нібыта казаў, што «тэорыя рэлятыўнасці кажа пра геніяльнасць Стваральніка, у гэтым сэнсе ніякіх супярэчанняў няма». Расійскія СМІ не знайшлі пацверджанні таго, што гэта казаў Эйнштэйн, які неаднаразова пісаў, што не верыць у персаніфікаванага Бога.
На пытанне BBC Папова растлумачыла, што цытавала амерыканскі телесэрыял «Геній». Яна дадала, што ўсе навукоўцы не вераць у Бога, у тым ліку не верыў першы ганаровы прафесар РАН Сяргей Капіца, які, паводле яе, называў сябе «праваслаўным атэістам».
Адначасова з патрыярхам Кірылам званне ганаровай прафесарскі РАН надалі старшыні расійскага Савету федэрацыі Валянціне Матвіенцы.
Патрыярх Кірыл ужо атрымаў у 2010 годзе званне ганаровага прафесара ядзернага ўніверсітэта МІФІ.
У чэрвені 2016-га званне акадэміка Расійскай акадэміі натуральных навук было прысвоена кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву.