Рэйтынг даверу Пуціна апусціўся да гістарычнага мінімуму

Аб гэтым паведамляе Белсат са спасылкай на Ўсерасійскі цэнтр даследваня грамадскага меркавання.

putin_shmutin.jpg


Рэйтынг даверу прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну апусціўся да 33,4%. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Ўсерасейскага цэнтру даследавання грамадскага меркавання (УЦДГМ). Яшчэ ў снежні 2018 года, паводле дзяржаўных сацыёлагаў, Пуціну давяралі 36,5% расейцаў.
Крыніца тэлеканалу «Дождь» ва УЦДГМ адзначыў, што гэта гістарычны мінімум. Максімальны рэйтынг даверу Пуціну – 65% – быў зафіксаваны дзяржаўнымі сацыёлагамі ў сакавіку 2015 года, то бок адразу пасля анексіі Крыму.
Другое і трэцяе месца ў рэйтынгу даверу займаюць міністр абароны РФ Сяргей Шайгу (13,7%) і міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў (9,3%). Антырэйтынг узначальвае Уладзімір Жырыноўскі (26,3%).