«Рэпарцёры без межаў» адкрыюць бібліятэку ў Minecraft
У ёй размясцілі артыкулы журналістаў, якія трапілі пад цэнзуру.
Анлайн-бібліятэку ў Minecraft адкрылі 12 сакавіка, калі адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з кіберцэнзурай. У сховішчы сабралі артыкулы журналістаў з пяці краін, якія знаходзяцца ў канцы рэйтынгу свабоды прэсы, што складаецца міжнароднай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў».
У бібліятэку ўвайшлі матэрыялы з Расіі, Саудаўскай Аравіі, Мексікі, В'етнама і Егіпта. Усе артыкулы, сабраныя ў Minecraft, падвергнуліся цэнзуры ў гэтых краінах. Так, ад Расіі ў бібліятэку ўключылі публікацыі з сайта «Грані.Ру», які заблакавалі па рашэнні Генпракуратуры РФ у 2014 годзе.
Усе артыкулы выклалі ў арыгінале, а таксама перавялі на англійскую мову і аб'ядналі ў кнігі — іх аказалася больш за 200. «Рэпарцёры без межаў» лічаць, што гэтыя матэрыялы дапамогуць маладым гульцам у Minecraft азнаёміцца з публікацыямі, якія трапілі пад цэнзуру, і пасля гэтага зразумець каштоўнасць свабоднай прэсы.
Для кожнай краіны ў бібліятэцы ўзвялі асобную секцыю, дзе акрамя шафаў для кніг пабудавалі сімвалічныя дэкарацыі. Напрыклад, у крыле Расеі можна ўбачыць кракена, які ўвасабляе дзяржаву, якая спрабавала б ахапіць ўвесь інтэрнэт.
Віртуальную бібліятэку праектавалі і будавалі дызайнеры з Blockworks. Каб узвесці востраў і будынак, ім спатрэбілася 12,5 мільёна блокаў. Узвядзеннем сховішча займаліся 24 чалавекі з 16 краін.
Даўжыня вострава, на якім размяшчаецца бібліятэка, склала каля кіламетра, а працягласць самога будынка — 300 метраў. Як адзначылі «Рэпарцёры без межаў», у рэальным жыцці бібліятэка была б другой па велічыні ў свеце.
Карта з анлайн-бібліятэкай «Рэпарцёраў без межаў» ужо даступная для загрузкі. Усе жадаючыя таксама змогуць наведаць яе на спецыяльным серверы Minecraft па адрасе visit.uncensoredlibrary.com.
Штомесячная аўдыторыя Minecraft перавышае 100 мільёнаў карыстальнікаў.
Паводле dtf.ru