СААЗ уключыла залежнасць ад відэагульняў у пералік хваробаў

Адхіленні могуць дыягнаставаць, калі ў чалавека з-за відэагульняў больш за год назіраюцца парушэнні ў асабістым, сямейным, сацыяльным жыцці.

Фота ТАСС

Фота ТАСС

Больш за 55 тысяч хваробаў, траўмаў і засмучэнняў, у тым ліку гульнявую залежнасць, уключылі ў апублікаванае ў панядзелак, 18 чэрвеня, Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) адзінаццатае выданне Міжнароднай класіфікацыі хваробаў (МКХ-11). Гэты дакумент упершыню цалкам прадстаўлена ў электронным выглядзе.

Як растлумачылі ў СААЗ, МКХ-11 з'яўляецца асновай "для вызначэння тэндэнцый і статыстыкі ў глабальным маштабе", гэта таксама міжнародны стандарт для дакладаў пра хваробы. Класіфікацыя змяшчае "больш за 55 тысяч унікальных кодаў для траўмаў, хваробаў і прычынаў смерці", даючы магчымасць прафесіяналам аховы здароўя "выкарыстоўваць агульную мову" і "дзяліцца інфармацыяй па ўсім свеце”.

 

Гульнявая залежнасць

МКХ-11, якая распрацоўвалася больш за 10 гадоў, "сур'ёзна палепшана ў параўнанні з папярэдняй версіяй — упершыню яна цалкам электронная і выканана ў фармаце, які спрашчае яе выкарыстанне". Пры працы над гэтым дакументам экспертаў было атрымана больш за 10 тысяч прапаноў. Сярод навінак — з'яўленне ў дакуменце раздзела пра традыцыйную медыцыну, што абумоўлена яе папулярнасцю сярод мільёнаў людзей, а таксама ўключэнне відэа- і лічбавай гульняманіі ў спіс парушэнняў, звязаных з залежнасцю.

Як тлумачыцца ў дакуменце, гульнявая залежнасць — гэта мадэль паводзінаў пры гульні ў лічбавыя або відэагульні, якая адрозніваецца парушэннем кантролю за гульнёй, адвядзеннем гульні ўсё большага прыярытэту да такой ступені, што ёй аддаецца перавага перад іншымі інтарэсамі і паўсядзённымі заняткамі. Такая залежнасць можа быць дыягнаставана ў тым выпадку, калі мадэль паводзінаў цягне за сабой парушэнні ў асабістай, сямейнай, сацыяльнай і іншых галінах жыцця і назіраецца на працягу не менш за 12 месяцаў.

Праграмы лячэння

Уключэнне гульнявой залежнасці ў МКБ-11 абумоўлена назапашанымі медыцынай дадзенымі і адлюстроўвае агульнае меркаванне экспертаў, які ўдзельнічалі ў кансультацыях, адзначае ў СААЗ. У многіх краінах ужо распрацаваны праграмы лячэння людзей з парушэннямі здароўя, характэрнымі для гульнявой залежнасці. Эксперты тлумачыць, што гэты від залежнасці закранае толькі невялікую частку людзей, якія гуляюць у лічбавыя і відэагульні. Аднак усім, хто ў іх гуляе, яны рэкамендуюць "пільна ставіцца да таго, колькі часу яны праводзяць за гульнёй". Уключэнне такіх гульняў у МКХ, як чакаецца, будзе прынята краінамі пад увагу пры планаванні іх уласных стратэгій у галіне аховы здароўя.

Перыядычныя перагляды МКХ з 1948 года каардынуюцца СААЗ. Цяпер дзейнічае 10-я версія класіфікацыі, ухваленая Сусветнай асамблеяй аховы здароўя ў 1990 годзе. МКХ-11 будзе прадстаўлена на зацвярджэнне асамблеі ў траўні 2019 года і ўступіць у сілу з 1 студзеня 2022 года.

Паводле tass.ru