Ад кляшчоў у Беларусі пацярпелі больш за 1500 чалавек. Што рабіць у выпадку ўкусу
Цёплае надвор’е ў Беларусі выклікала актыўнасць кляшчоў. Паводле Міністэрства аховы здароўя Беларусі, першыя выпадкі «нападаў» на людзей і жывёлаў зафіксаваныя яшчэ ў сакавіку. На сёння колькасць тых, хто звярнуўся па дапамогу, перавысіла паўтары тысячы, паведамляе «Радыё Свабода».